воскресенье, 27 июля 2008 г.
Сяргей Іванавіч Сідор: Навуковец, Географ, Беларус
25 траўня 2007 г. адзначаецца 70-годдзе з дня нараджэння шчырага географа і шчырага беларуса, доктара педагагічных навук, прафесара Сяргея Іванавіча Сідора (25.5.1937, в. Янаўшчына Зэльвенскага р-на - 17.7.1998). Можна было б доўга і пампезна распавядаць пра жыццёвую і навуковую дзенасць С.І. Сідора, пералічваючы ягоныя навучальныя вехі, публікацыі, навуковыя працы, аднак, на нашу думку, найлепш будзе па пунктах пералічыць, чым жа адметны Сяргей Іванавіч і з якой прычыны яго імя не павінна застацца забытым.
С.І. Сідор як навуковец:
1. Стварыў апорны каркас СУЧАСНАЙ (пачатку 21 ст.) беларускай сацыяльна-эканамічнай геаграфіі:
Сидор С.И. Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина. - Мн.: Университетское, 1989.
Тэорыя сацыяльна-эканамічай геаграфіі: Курс лекцый. - Мн.: БДУ, 2001 (у сааўтарстве).
2. Актыўны стваральнік беларускага навуковага геаграфічнага тэзаўруса і тэрміналогіі:
Геаграфічныя паняцці і тэрміны. - Мн., 1993.
Як педагог:
1. Актыўна адстойваў права сацыяльна-эканамічнай геаграфіі на існаванне, імкнуўся рабіць савецкую, а потым і беларускую, СЭГ канструктыўнай, лічыў мэтазгодным вывучэнне СЭГ і ў эканамічных вну, выступаў супраць падмены СЭГ іншымі курсамі, па сутнасці тоеснымі ёй:
Сидор С.И. Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина. - Мн.: Университетское, 1989.
Сидор С.И. Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина: Автореф. дисс. ... докт. педаг. наук. - СПб.: РГПУ, 1991.
2. Стваральнік першага ў незалежнай РБ паўнавартаснага падручніка па геаграфіі Беларусі, дзе ўсебакова цікава і з вялікаю павагай ахарактарызавана краіна, у якой мы жывём.
3. Забяспечыў адзінства геаграфіі ў рамках школьнага курсу.
Як Чалавек:
карыстаўся заслужаным аўтарытэтам і паваагй сярод выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў і вучняў за сумленнасць, сціпласць і прастату, чалавечную прывабнасць, інтэлігентнасць, вялікую працавітасць і высокае пачуццё абавязку. А таксама - за нежаданне стаяць на месцы, за імкненне удасканальваць і паляпшаць.
Як Географ і Беларус:
Плённа працягваў справу, распачатую яшчэ А.А. Смолічам у працы "Географія Беларусі" (1923) - здолеў цікава і даступна асвяціць нашу краіну ў геаграфічным ракурсе ("Геаграфія Беларусі. Энцыклапедычны даведнік", 1993; "Займальная геаграфія Беларусі", 1995, у сааўтарстве; "Геаграфія Беларусі ў пытаннях і адказах", 1998, у сааўтарстве), усімі сіламі імкнуўся, каб беларусы, як казаў прафесар Смоліч "зацікавіліся сваёю Бацькаўшчынай, каб узяліся самі за глыбейшае навуковае пазнанне яе ці асобных праяў яе жыцця, каб заахвоціліся шукаць і бачыць яе арыгінальнае хараство". Нядзіўна, што прафесар Смоліч ганарыўся б поспехамі свайго паважанага калегі 2-й паловы ХХ стагоддзя. А нам, географам пачатку ХХІ стагоддзя, прафесар С.І. Сідор, думаецца, пажадаў бы таксама не стаяць на месцы, плённа працаваць над сваімі ідэямі, няхай на першы погляд і занадта новымі, але, галоўнае - нестандартнымі і мажлівымі пайсці на карысць Беларусі і беларускай геаграфіі.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий